11 траўня 2024, Субота, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы вылічылі рост Мікеланджэла

8
Навукоўцы вылічылі рост Мікеланджэла

Даведацца больш аб знешнасці генія эпохі Адраджэння дапамог ягоны абутак.

Італійскія спецыялісты з Цэнтра судовай антрапалогіі, палеапаталогіі і біяархеалогіі Сіцыліі (FAPAB) вывучылі абутак, які быў знойдзены ў доме Мікеланджэла Буанароці пасля ягонай смерці і, як мяркуецца, належаў самому мастаку. Пара скураных туфляў і адзін скураны тэпаць (другі быў скрадзены ў 1873 годзе) захоўваюцца ў музеі Каза Буанароці ў Фларэнцыі, піша «Вокруг света».

Фота: Casa Museo Buonarroti/Anthropologie

Ацаніўшы памер нагі мастака, спецыялісты прыйшлі да высновы, што рост Мікеланджэла быў даволі невялікім паводле сучасных мерак - блізу 1,6 метра. Зрэшты, у часы Мікеланджэла (мастак жыў з 1475 да 1564 года) такі рост сярод мужчын быў цалкам звычайным.

Цікава, што вынікі вылічэнняў супалі з апісаннем Мікеланджэла, якое даў у XVI стагоддзі мастак і пісьменнік Джорджа Вазары. Італійскі жывапісец паведамляў, што Мікеланджэла быў сярэдняга росту, шыракаплечы і добра складзены.

Парэшткі Мікеланджэла спачываюць у фларэнтыйскай царкве Санта-Крочэ. Грабніцу ніколі не трывожылі нават у навуковых мэтах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках