19 траўня 2024, Нядзеля, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве памёр вядомы беларускі актор

У Маскве памёр вядомы беларускі актор
АЛЯКСЕЙ ГЕРЫЛОВІЧ

Ягоны сябар знайшоў цела толькі на чацвёрты дзень.

Вядомы беларускі, расейскі актор кіно Аляксей Герыловіч памёр на 49-м годзе жыцця. Цела артыста знайшоў ягоны сябар.

Мужчына распавёў праваахоўнікам, што Герыловіч некалькі дзён не выходзіў на сувязь, тады ён прыехаў да яго дадому, адамкнуў дзверы ў кватэру сваім ключом і выявіў актора мёртвым на кухоннай падлозе.

Труп актора Аляксея Герыловіча праляжаў у кватэры 4 дні. Папярэдне прычынай смерці стала вострая сардэчная недастатковасць. Апошнім часам актор актыўна займаўся спортам і ўжываў спартыўныя дабаўкі, піша тэлеграм-канал 112.

Паводле факту здарэння праводзіцца праверка.

Герыловіч нарадзіўся 18 лютага 1973 года. У 1998-м скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, у 2004-м - Школу акторскага майстэрства Юрыя Грымава, піша ТАСС. Здымацца пачаў у нулявыя, спецыялізуючыся на вобразах баксёраў, бандытаў і баксёраў-бандытаў.

На рахунку актора больш за шэсцьдзясят фільмаў і серыялаў: "Глушэц", "Універ", "Інтэрны", "Карпаў", "Хатні арышт", "Глыбей!" і многія іншыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках