Вайскоўцы ў аэрапорце пакпілі з хворага Лукашэнкі
29- 16.01.2022, 15:05
- 84,386

«Кардоннаму генералісімусу» ўручылі падарунак з намёкам.
Вайскоўцы пакпілі з асіплага Лукашэнкі на аэрадроме Мачулішчы пад Менскам падчас сустрэчы карнага кантынгенту, які прыбыў з Казахстана.
«Кардоннаму генералісімусу» падарылі ўсё, што засталося ад вайскова-транспартнай авіяцыі Беларусі - макет самалёта Іл-76.
Як вядома, у Казахстан лукашэнкаўскія інтэрвенты лёталі на расейскім самалёце.
Нагадаем, 11 студзеня узурпатар прызнаўся, што падхапіў Covid-19. У канцы ліпеня 2020 года Лукашэнка ўжо хварэў на каранавірус. Тады ўзурпатар паведаміў, што перанёс каранавірус «на нагах».
