11 траўня 2024, Субота, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕСПЧ прысудзіў 12,4 тысячы еўра кампенсацыі расейскаму актывісту, які плюнуў у партрэт Пуціна

9
ЕСПЧ прысудзіў 12,4 тысячы еўра кампенсацыі расейскаму актывісту, які плюнуў у партрэт Пуціна

У 2012 годзе суд арыштаваў яго на 15 дзён.

Еўрапейскі суд правоў чалавека прысудзіў 29-гадоваму актывісту чувашскага аддзялення незарэгістраванай партыі «Іншая Расія» Дзмітрыю Каруеву 10 тысяч еўра кампенсацыі за парушэнне ягонага права на свабоду выказвання меркавання і яшчэ 2,4 тысячы еўра за судовыя выдаткі, паведамляе currenttime.tv.

Пастанова ЕСПЧ тычыцца арышту актывіста ў 2012 годзе за «дробнае хуліганства». Шостага траўня таго года - напярэдадні інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна на трэці тэрмін - Каруеў і ягоныя паплечнік па партыі арганізавалі ўскладанне партрэта Пуціна з датамі - 1952-2012 гады. Да выявы актывісты паклалі два гваздзікі і чарку гарэлкі з хлебам, пасля чаго Каруеў плюнуў у партрэт.

Паліцыянты, якія назіралі за акцыяй, затрымалі актывіста, суд арыштаваў яго на 15 дзён паводле артыкула 20.1 КоАП. На судзе Каруеў прызнаўся, што плюнуў у партрэт прэзідэнта. З ягоных слоў, так ён хацеў выказаць пратэст супраць дзеянняў і палітыкі Пуціна на пасадзе прэзідэнта і старшыні ўрада Расеі.

Суд прызнаў Каруева вінаватым, палічыўшы, што яго дзеянні «дэманстравалі абуральную непавагу да грамадства». На думку суда, раз прэзідэнт быў абраны народам, непавага да яго азначае непавагу да грамадства.

ЕСПЧ прызнаў, што расейскія ўлады парушылі артыкул 10 Канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод аб праве на свабоду выказвання меркавання.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках