5 траўня 2024, Нядзеля, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус купіў аўто, а ўсярэдзіне была ласка

12
Беларус купіў аўто, а ўсярэдзіне была ласка

Пакідаць сваё жыллё яна пакуль не мае намеру.

Жыхар Горадні некалькі дзён таму купіў аўто, але карыстацца аўтамабілем не можа. Усярэдзіне пасялілася ласка і, мяркуючы па ўсім, пакідаць сваё жыллё пакуль не мае намеру. Гісторыю распавядае «Вечерний Гродно».

Жыхар Горадні Андрэй некалькі дзён таму купіў аўто, але ўжо дзень ад яго не адыходзіць. Усё праз ласку, якая аблюбавала аўтамабіль.

Першы раз Андрэй убачыў жывёлу ў мінулыя выхадныя, калі ехаў у Ваўкавыскі раён. Звярок паказаўся ў салоне - падчас руху выпаўз з-пад панэлі па педалях.

— Цалкам адкрыў аўтамабіль, думаў, уцячэ, не дапамагло. Звязаўся са старым уладальнікам, скінуў яму фота, той сказаў, што таксама бачыць жывёлу ўпершыню! Знаёмыя гавораць, што лепш яе не чапаць — кусаецца. Можа, у яе там гняздо ці нара? — расказвае Андрэй. Мужчына не ведае, што зараз рабіць і як выбавіць з аўтамабіля жывёлу.

У Гарадзенскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя выданню расказалі, што ласкі, як і тхары, зайцы, куніцы сустракаюцца ў межах горада, але рэдка.

Магчыма, звярок у машыне - самка, якая шукала сабе прытулак, каб выносіць дзіцянят. Звычайна гэты перыяд прыпадае на сакавік, але праз анамальна цёплыя тэмпературы мог перамясціцца на больш ранні час.

- Самы просты спосаб - пакінуць дзверы ў аўто адчыненымі: калі жывёла здаровая, яна сама выйдзе. Другі варыянт - выгнаць звярка пахам гару: для іх гэта трывожны сігнал. Як ласка сама не сыдзе, можна звярнуцца ў МНС, - распавёў намеснік начальніка інспекцыі Андрэй Пісанка.

Мяркуючы з фатаграфій, ласка ўсё яшчэ ў салоне аўтамабіля.

Ласка - самы маленькі прадстаўнік атрада драпежных. Водзіцца ў Еўропе, Паўночнай Азіі і Паўночнай Амерыцы. Сілкуецца дробнымі грызунамі, птушкамі, змеямі і жабамі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках