26 красавiка 2024, Пятніца, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Портнікаў: Колькі дзён праіснуе Лукашэнка?

7
Віталь Портнікаў: Колькі дзён праіснуе Лукашэнка?
ВІТАЛЬ ПОРТНІКАЎ

Без Пуціна яго свае ж набліжаныя задушаць шаўковым шнурком.

Падзеі на постсавецкай прасторы зараз нагадваюць «арабскую вясну» - такую аналогію прывёў журналіст і тэлевядоўца Віталь Портнікаў.

З ягоных слоў, цяпер «Егіптам» выступае Расея, а Мубаракам - Уладзімір Пуцін.

«Я ўпэўнены, што наступная Расея, але я не ведаю, калі. І не ведаю, чым гэта скончыцца. Цалкам магчыма, што рэжым выстаіць. Але праўда ў тым, што гэты рэжым гэткі ж неэфектыўны, бо ён пабудаваны паводле такой жа мадэлі. Плутакратыя, кампрадорская буржуазія, крадзеж, адсутнасць сацыяльных ліфтаў, адсутнасць перспектыў, сацыяльныя праблемы, агрэсіўнасць», - сказаў ён у інтэрв'ю ukrlife.tv.

На думку Портнікава, Расеі не будзе каму дапамагаць так, як яна сама падтрымлівала рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў ахопленай пратэстамі Беларусі.

«Лукашэнка выстаяў, таму што ёсць Расея. А зараз прыбярыце Расею з гэтай гульні, і скажыце: вось няма Расеі, ці Пуцін сказаў «ой, мяне не цікавіць гэты Лукашэнка». Колькі дзён праіснуе Лукашэнка? Яго свае ж набліжаныя задушаць шаўковым шнурком падчас чарговай нарады і скажуць, што так і было. Ён знікне, калі Расеі не будзе. Узнікае пытанне: хто дапаможа самой Расеі? Якія войскі АДКБ? Можа, беларускія, віцебскія дэсантнікі будуць ратаваць Пуціна ад народнага гневу? - сказаў ён.

Журналіст мяркуе, што сама па сабе Расея наўрад ці зможа ўтрымаць цяперашні рэжым у выпадку народнага паўстання.

«Мы ў Казахстане пераканаліся, што прорва паміж сілавікамі і народам не такая вялікая, як у Беларусі. У Расеі мы не ведаем, якая гэтая прорва ў розных рэгіёнах краіны. Дзесьці яна можа быць вялізнай, і сілавікі будуць дзейнічаць як прэтарыянцы. А недзе яна можа быць нязначнай, і тады сілавікі могуць пераходзіць на бок народа. І тады гэта можа быць не проста ўжо барацьба за ўладу, а раскол краіны. Мы не ведаем, якіх маштабаў можа гэты крызіс дасягнуць. Але трэба бачыць, што гэтая паўзучая арабская вясна да Расеі дабярэцца», - сказаў ён.

Портнікаў падкрэсліў: пытанне не ў тым, ці ўстаіць рэжым у Расеі, а ў тым, што калі Пуцін будзе ваяваць з пратэстоўцамі-расейцамі, яму відавочна будзе не да ўкраінцаў, беларусаў і казахаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках