Топ-5 самых чаканых фільмаў студзеня
- 21.01.2022, 11:36
- 5,632
Некаторыя з іх фанаты чакалі некалькі гадоў.
Студзень прынёс з сабой новыя фільмы. Прэм'еры гэтага месяца спадабаюцца аматарам розных жанраў кіно, а некаторыя фанаты чакалі некалькі гадоў, піша zn.ua.
«355»
Прэм'ера адбылася 6 студзеня.
Рэжысёр: Сайман Кінбэрг
У ролях: Джэсіка Чэстэйн, Лупіта Ніёнга, Даян Кругер, Пенелопа Крус і іншыя.
Пяць жанчын супрацьстаяць глабальнай арганізацыі, якая валодае магутнай зброяй. Яны ствараюць групу пад кодавай назвай "355" і робяць усё, каб свет не зануруўся ў поўны хаос.
"Кароль Рычард"
Прэм'ера адбылася 6 студзеня
Рэжысёр: Рэйнальда Маркус Грын
У ролях: Уіл Сміт, Анжаню Эліс, Санія Сідні і іншыя
Рычард Уільямс - бацька тэнісістак Серэны і Вінус Уільямс. Сам ён практычна ніколі не гуляў у тэніс і мала разумеў у трэніроўцы прафесійных тэнісістаў. Ён планаваў трэніраваць усіх дачок, але сапраўдны талент паказалі толькі Серэна і Вінус.
«Кінгс Мен»
Прэм'ера - 13 студзеня
Рэжысёр: Мэцью Вон
У ролях: Харыс Дыкінсан, Рэйф Файнс, Стэнлі Тучы, Даніэль Бруль і іншыя
Дзеянне фільма разгортваецца напачатку ХХ стагоддзі. Збор самых жосткіх у гісторыі тыранаў і злачынных геніяў збіраецца зладзіць вайну, каб знішчыць мільёны людзей. Хтосьці павінен кінуць ім выклік і перашкодзіць ажыццявіць задуманае.
«Ціхая ноч»
Прэм'ера: 20 студзеня
Рэжысёр: Каміль Грыфін
У ролях: Кіра Найтлі, Мэцью Гуд, Лілі-Роўз Дэп і іншыя
Атрутнае воблака ахутвае ўсю планету, прагназуецца масавая гібель насельніцтва, таму ўрад Вялікабрытаніі раздае ўсім таблеткі для самагубства. Нэл і Сайман выхоўваюць траіх дзяцей і, па традыцыі, збіраюць сваіх сяброў і блізкіх у сябе дома на Каляды.
«Марбіус»
Прэм'ера: 27 студзеня
Рэжысёр: Даніэль Эспіноса
У ролях: Джарэд Лета, Мэт Сміт, Джарэд Гарыс і іншыя
Лаўрэат Нобэлеўскай прэміі ў хіміі доктар Майкл Марбіус пакутуе на рэдкае захворванне крыві. Выпрабаваўшы ўсе вядомыя метады лячэння, ён наважваецца стаць удзельнікам экспэрыменту з ужываннем кажаноў. Хвароба сапраўды адступае, у Морбіуса выраслі іклы як у драпежніка, а скура стала бледнай як у мерцвяка. Разам з тым ён атрымаў і звышнатуральныя здольнасці.