27 красавiка 2024, Субота, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар ААН папярэдзіў пра рызыку з'яўлення штаму COVID горшага за «амікрон»

7
Генеральны сакратар ААН папярэдзіў пра рызыку з'яўлення штаму COVID горшага за «амікрон»

Свету варта перайсці ў рэжым «надзвычайнай сітуацыі» ў барацьбе з распаўсюджваннем інфекцыі.

Свету варта перайсці ў рэжым «надзвычайнай сітуацыі» ў барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса, наступны варыянт інфекцыі можа быць яшчэ горшым, чым амікрон-штам. Пра гэта заявіў генеральны сакратар ААН Антоніа Гутэрыш падчас выступлення перад Генеральнай Асамблеяй.

«Амікрон» - гэта яшчэ адно папярэджанне. Наступны варыянт можа быць горшы», - сказаў Гутэрыш.

Генеральны сакратар ААН выказаў упэўненасць, што прыярытэтам парадку дня ва ўсіх краінах павінна стаць спыненне распаўсюджвання інфекцыі. Ён адзначыў, што каранавірус не павінен выкарыстоўвацца ў якасці «прыкрыцця» для скарачэння свабоды СМІ або падаўлення правоў чалавека. «Урады таксама ўвялі непрапарцыйныя абмежаванні, якія наносяць шкоду краінам, якія развіваюцца, напрыклад, тое, што я назваў некаторы час таму «апартэідам падарожжаў», – сказаў на заканчэнне ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках