5 траўня 2024, Нядзеля, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія разглядае магчымасць альянсу з Украінай і Польшчай

9
Брытанія разглядае магчымасць альянсу з Украінай і Польшчай

Апублікаваная геапалітычная мапа магчымай восі Лондан – Варшава – Кіеў.

Вялікая Брытанія працуе над развіццём новых трохбаковых сувязяў з Украінай і Польшчай. Пра гэта заявіла падчас прамовы ў Сіднэйскім Lowy Institute міністарка замежных справаў Вялікай Брытаніі Ліз Трас, паведамляе liga.net.

Яна гаварыла пра стрымліванне Расеі ад новай хвалі агрэсіі супраць Украіны, сярод іншага папярэдзіла, што Крэмль чакае новая Чачня і Афганістан у выпадку ўварвання.

Трас заявіла, што Вялікая Брытанія працуе з партнёрамі над высокаэфектыўнымі захадамі супраць фінансавага сектару РФ і прыватных асобаў і дадала: «Мы таксама ўмацоўваем наша двухбаковае партнёрства пасля снежаньскіх перамоваў на высокім узроўні ў Лондане ў снежні і развіваем новыя трохбаковыя сувязі з Польшчай і Украінай».

Брытанскі аналітычны цэнтр Council on Geostrategy апублікаваў у Twitter геапалітычную мапу магчымай восі Лондан – Варшава – Кіеў.

Цёмна-сінім колерам пазначаныя тэрыторыі краіны восі, светла-сінім – краінаў NATO, чырвоным – меркаваныя «варожыя» краіны. Колцамі пазначаныя месцы брытанскай вайсковай прысутнасці.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках