11 траўня 2024, Субота, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр вядомы латвійскі актор Арніс Ліцыціс

9
Памёр вядомы латвійскі актор Арніс Ліцыціс

Ён зняўся ў «Доўгай дарозе ў дзюнах» і яшчэ ў больш чым у 200 розных фільмах і тэлесерыялах.

Латвійскі актор Арніс Ліцыціс памёр ва ўзросце 76 гадоў. Пра гэта ў пятніцу на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў яго суайчыннік, спартыўны фатограф Зігізмундс Залманіс.

«Выдатны актор, мілы і прыемны чалавек і, нарэшце, мой сябар Арніс Ліцыціс пакінуў нас. Мне цяжка пра гэта гаварыць… Ён зараз на іншай сцэне, сустрэнецца з іншымі акторамі кіно», - напісаў ён.

Прычыны смерці артыста ён не назваў.

Арніс Ліцыціс атрымаў вядомасць па ролі лорда Вінтэра ў фільме «Мушкецёры праз дваццаць гадоў» і каралеўскага пракурора Вільфара ў карціне «Вязень замка Іф».

Усяго ж ён зняўся больш чым у 200 розных фільмах і тэлесерыялах - «Доўгая дарога ў дзюнах», «Міраж», «Малінавае віно», «Мушкецёры праз дваццаць гадоў» і многіх іншых.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках