10 траўня 2024, Пятніца, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Барацьба з дыктатурай - гэта найвышэйшы экзістэнцыйны сэнс вольнага беларуса»

1
«Барацьба з дыктатурай - гэта найвышэйшы экзістэнцыйны сэнс вольнага беларуса»

Ёсць рэчы, якія нашмат важнейшыя за матэрыяльныя каштоўнасці.

Выканаўчы дырэктар Фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін у Telegram распавёў гісторыю, як ён стаў «антылукашыстам»:

- Камандна-адміністрацыйны падыход нават пры арганізацыі школьнага КВЗ. У 11-м класе мы не спалохаліся і я згуляў жарт з выціраннем падэшвы чаравіка аб сцэну і фразай «уступіў у БРСМ». Шок-кантэнт для кіраўніцтва школы, паніка, скандал, выклік бацькоў.

З універсітэту выключаўся двойчы. За ўдзел у пратэстных акцыях і затрыманні на іх. Ратавалі адэкватныя дэканы - Аляксандр Віктаравіч Шарапа і Віктар Генадзьевіч Шадурскі. Нашы людзі.

Але ўвесь гэты час мяне ўражвала адно, што многія людзі былі гатовыя ў наўпроставым сэнсе жэрці дзярмо, каб...не, не сесці ў турму. Людзі баяліся, што ім не падоўжаць кантракт, ці аблае начальства. Гэта значыць, рэчы, якія па сваёй сутнасці былі даражэйшыя за ўсе матэрыяльныя, яны лёгка мянялі на «скарыначку хлеба». Пры гэтым самі сябе абясцэньвалі да ўзроўню сярэднявечных прыгонных, маючы шанец стаць вольнымі людзьмі, проста сказаўшы «не». Мне гэта было незразумела з самага дзяцінства.

Барацьба з дыктатурай - гэта найвышэйшы экзістэнцыйны сэнс вольнага беларуса.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках