11 траўня 2024, Субота, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перакідвае ў Беларусь найноўшыя знішчальнікі Су-35С

12
Расея перакідвае ў Беларусь найноўшыя знішчальнікі Су-35С

Самалёты накіраваныя з Усходняй вайсковай акругі.

Расея перабазуе з Усходняй вайсковай акругі на аэрадромы Беларусі сучасныя знішчальнікі Су-35С у рамках праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы, паведамляе Мінабароны РФ.

Падчас пералёту экіпажы здзяйсняюць прамежкавыя пасадкі на аэрадромах Цэнтральнай і Заходняй вайсковых акруг для падрыхтоўкі да вылету і адпачынку экіпажаў.

"Маршруты пералётаў шматфункцыянальных знішчальнікаў прапрацаваны авіяцыйнымі штурманамі і ўлічваюць магчымасці максімальнага беспасадачнага палёту самалётаў, а таксама метэаварункі па ўсім маршруце руху", — удакладняе Мінабароны РФ.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках