7 траўня 2024, aўторак, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольныя спартоўцы сабралі грошы для пазову супраць УЕФА і АБФФ

Вольныя спартоўцы сабралі грошы для пазову супраць УЕФА і АБФФ

Дапамаглі неабыякавыя беларусы і бізнэс.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці сабраў 22,5 тысячы еўраў для аплаты мыты ў Спартыўны арбітражны суд у Лазане (CAS), паведамляе БФСС.

Нагадаем, такую суму суд выставіў фонду за разгляд спраў дзевяці заяўнікаў супраць УЕФА і АБФФ. Частка сумы была сабраная за кошт прыватных ахвяраванняў беларусаў, яшчэ частку аплацілі беларускія прадпрымальнікі за мяжой, партнёрскія арганізацыі і футбольныя суполкі.

Вядома, што разгляд спраў можа заняць да трох месяцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках