15 траўня 2024, Серада, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Абяцалі 10%, а далі - нуль»

10
«Абяцалі 10%, а далі - нуль»

Як случчанка схадзіла па скідку для імяніннікаў у супермаркет.

Случчанка распавяла «Кур'еру», на яе думку, павучальны для іншых выпадак, які адбыўся з ёй у буйным супермаркеце Слуцка.

«Я часта бяру прадукты ў «Віталюры», ёсць і картка гэтай крамы. Напярэдадні дня нараджэння мне прыйшло паведамленне на тэлефон ад гэтай крамы. Прапаноўвалі зрабіць пакупкі і атрымаць персанальную зніжку для імянінніка - 10%.

Сабраліся з сяброўкай і пайшлі. Набыла паўфабрыкаты з мяса, сыр, каўбасу. Калі падышла да касы, то сказала, што хачу атрымаць скідку для імянінніка. Дала картку «Віталюру», пенсійнае пасведчанне, пашпарт, дзе пазначаны дзень нараджэння. «Усё адпавядае!» - сказала касірка. Яна сказала, што скідка не распаўсюджваецца на алкагольную, тытунёвую прадукцыю, акцыйныя тавары. Але іх у мяне не было.

Калі я адышла ад касы і паглядзела ў чэк, то было такое расчараванне. Мне зрабілі скідку толькі на пакуначак - 9 капеек. А на ўсе астатнія прадукты - нуль! Адчула сябе ашуканай, але разбірацца не пайшла, каб не псаваць і так сапсаваны настрой.

Як, беручы тавар з паліцы, я магла даведацца, што на яго мне скідку не зробяць? Ніякіх спісаў нідзе не відаць. Навошта тады гэтую рэкламу даваць, калі атрымаць можна толькі расчараванне. Вось была такая акцыя для імяніннікаў у краме «Вясёлка» на вул. 14 Партызан. Так прыходзіў, паказваў пашпарт - і ўручалі каробку цукерак. Усё зразумела. А тут абяцалі ў падарунак зніжку - дзе яна? Расказваю пра гэта, каб папярэдзіць іншых, якія спадзяюцца на падарунак і не атрымаюць нічога.

Даведаліся ў «Віталюры», чаму так атрымалася

Журналісты патэлефанавалі ў сектар клопату аб кліентах крамы «Віталюр», апісалі сітуацыю і спыталі: «Чаму так атрымалася і як даведацца пакупніку да аплаты, ці атрымае ён на гэтыя тавары зніжку па акцыі для імянінніка?»

Спецыялістка сектара папрасіла назваць інфармацыю з чэка пакупніцы і сказала, што на прадукты ў чэку пакупніцы акцыя для імянінніка не распаўсюджваецца.

Яна растлумачыла, што зніжкі надаюцца паводле праграмы лаяльнасці, з якой пакупнік можа азнаёміцца на сайце або ў «Кутку для пакупніка» ў краме. Там ёсць спіс тавараў, на якія зніжка не распаўсюджваецца. Гэта:

1. тавары, кошты якіх зніжаныя (удзельнічаюць у акцыі, уцэнены тавар);

2. упакоўка (пакеты, латкі, кантэйнеры, каробкі);

3. тытунёвая прадукцыя;

4. алкаголь, піва, напоі слабаалкагольныя;

5. тавары, цэны і нацэнкі на якія рэгулююцца дзяржавай;

6. іншыя тавары на меркаванне арганізатара праграмы.

Каб пакупніку даведацца, ці распаўсюджваецца зніжка на тавар, які ён хоча набыць, трэба звярнуцца да супрацоўніка гандлёвай залы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках