17 траўня 2024, Пятніца, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зьявілася першае відэа з беларускімі жаўнерамі на казахстанскай зямлі

68
Зьявілася першае відэа з беларускімі жаўнерамі на казахстанскай зямлі

Вайскоўцы і тэхніка выгружаюцца з расейскага транспартнага самалёта.

Беларускія вайскоўцы, якія прыляцелі ў Казахстан, ахоўваюць вайсковыя аб'екты гэтай краіны. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

Там удакладнілі, што беларускі воінскі кантынгент «прыступіў да выканання задач у ахове шэрагу важных аб'ектаў вайсковай інфраструктуры Казахстана».

Відэа прыбыцця беларускага вайсковага кантынгенту апублікавала ў сваім тэлеграм-канале РІА «Новости».

Як паведамлялася раней, у Казахстан для ўдзелу ва ўрэгуляванні крызіснай сітуацыі накіраваная рота са складу 103-й паветрана-дэсантнай Віцебскай брыгады сіл спецыяльных аперацый.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках