4 снежня 2022, Нядзеля, 22:01
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуціна паралізавала, такім я яго яшчэ не бачыў»

30
«Пуціна паралізавала, такім я яго яшчэ не бачыў»

Экс-спічрайтар кіраўніка Крамля назваў падзею, якая зламала дыктатара.

Страта Харкаўскай вобласці стала для дыктатара Уладзіміра Пуціна вялізным ударам. Ён літаральна запаў у ступар.

Пра гэта ў эфіры YouTube-канала «Папулярная палітыка» расказаў расейскі палітолаг, былы спічрайтар кіраўніка Крамля Абас Галямаў.

Ён нагадаў, што Пуцін адкрываў кола агляду і атрымліваў асалоду ад салюту ў Маскве ў пачатку верасня, пакуль ягоная армія несла адну з самых зруйнавальных паразаў у вайне з Украінай. Гэта выклікала здзіўленне ў расейскім грамадстве і, верагодна, моцна абваліла рэйтынгі дыктатара.

«Самая яркая рэч, якую я заўважыў за гэтыя паўгода, гэта, вядома, абсалютна неадэкватныя ягоныя паводзіны ў момант, калі адбыўся абвал фронту пад Харкавам. Ён проста схаваў галаву ў пясок. Ён аказаўся не ў стане нешта зрабіць. Логіка падказвала скасаваць салюты, урачыстасці, сабраць Раду бяспекі, выехаць на фронт, урэшце. Прадэманструй сваім уласным разгубленым падданым, што ты займаешся праблемай, што ты не страус. А яго паралізавала! Такім я яго не бачыў», – расказаў Галямаў.

Ужо пасля страты Харкаўскай вобласці Пуцін адправіўся з візітам на саміт ШАС у Самарканд, які яму толькі нашкодзіў.

«Ягоныя войскі бягуць, кідаючы тэхніку, кідаючы калабарантаў у абдымкі СБУ. А ён паехаў карагоды вадзіць з лідарамі азіяцкіх краінаў. Калі ў цябе ўсё нармальна, калі ў краіне ўсё ў парадку, тылы моцныя, ты можаш бессэнсоўныя карагоды павадзіць… Але не ў сітуацыі, калі ў цябе ўсё абвалілася», – падкрэсліў палітолаг РФ.

На ягоную думку, тады расейскае грамадства часткова прачнулася. Яно ўбачыла неадэкватнасць уласнага лідара.

«Пуцін паказаў абмежаванасць сваіх магчымасцяў упершыню так яскрава. Ён паказаў, што ўжо не грабе супраць цячэння, яго нясе ўніз па рацэ... Ён ужо не вядзе, падзеі яго вядуць. Ягонае становішча пагаршаецца, але ён з гэтым нічога зрабіць не можа», – канстатаваў Галямаў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».