5 траўня 2024, Нядзеля, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы ў кальцы, Люб, нам канец»

27
«Мы ў кальцы, Люб, нам канец»

Расейскі выведнік патэлефанаваў жонцы, каб развітацца, і заплакаў.

Расейскія салдаты пацвярджаюць цяжкае становішча войска РФ на некаторых кірунках. Акупанты тэлефануюць родным, каб развітацца.

Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны.

У чарговай перахопленай размове расейскі акупант, які, верагодна, знаходзіцца ў акружэнні, у паніцы развітваецца з жонкай.

«Мы ў кальцы, Люб. Нам канец хутка... Я проста патэлефанаваў, каб развітацца», – сказаў салдат.

Пры гэтым заўважна, што расейскі акупант знаходзіцца ў панічным стане. Ён расказвае таемныя звесткі жонцы і хоча, каб ужо «нешта прыляцела».

«Нас засталося ўвогуле, з маёй выведгрупы. Н***й я гэта казаў?! Мы ледзь прыйшлі... Ледзь прыйшлі. Дай я з табой нагаваруся хоць бы дзве хвіліны. Мне ўжо п***ру на гэтую сувязь. Хай пеленгуюць. Няхай сюды прыляціць», – кажа акупант.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках