4 траўня 2024, Субота, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Убачыў Ліман – і памёр»

15
«Убачыў Ліман – і памёр»

Ва Украіне ліквідавалі акупанта-афіцэра з Татарстана.

На вайне супраць Украіны быў ліквідаваны старшы лейтэнант расейскага войска Яўген Нагуськін<.B>. Акупант з Татарстана быў паранены пад Ліманам і памёр па дарозе ў шпіталь.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў валанцёр, блогер-расследавальнік Іраклій Камахідзэ<.B>. «Казань бачыў, Мацква бачыў, Ліман бачыў і ўсё», – пажартаваў ён.

Паводле некралогаў у расСМІ, Нагуськін памёр 22 верасня. Вядома, што ён скончыў Маскоўскую вышэйшую камандную ваенную вучэльню, гуляў у аматарскай футбольнай камандзе. У захопніка засталіся жонка і маленькі сын.

Пахаванне Нагуськіна сарвалася, бо «груз-200» згубіўся па дарозе ў родныя Цяцюшы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках