11 траўня 2024, Субота, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: На Захадзе могуць рабіць стаўку на ўнутрыпалацавыя канфлікты ў Крамлі

2
Экспэрт: На Захадзе могуць рабіць стаўку на ўнутрыпалацавыя канфлікты ў Крамлі

Можа пачацца вялікая смута.

На Захадзе могуць рабіць стаўку на ўнутрыпалацавыя канфлікты ў Крамлі, аднак сцэнар фізічнай ліквідацыі Пуціна там пакуль не разглядаюць. Пра гэта ў інтэрв'ю «Главреду» расказаў палітолаг, дырэктар аналітычнага цэнтра «Трэці сектар» Андрэй Залатароў.

Паводле ягоных слоў, крамлёўская палітыка застаецца нязменнай з часоў фразы, якая прыпісваецца Чэрчылю аб тым, што палітыка Крамля нагадвае сутычку бульдогаў пад дываном і аб тым, хто перамог можна меркаваць з таго, чый труп будзе выкінуты на паверхню.

«Пуцін рэферэнтны масаваму расейскаму абывацелю. І я сабе цяжка ўяўляю, як нехта іншы, хто прыйдзе пасля Пуціна, адмовіцца ад Крыма і таго, што было падпісана (пастаеновы аб анэксіі ўкраінскіх тэрыторый. - заўв.). Калі, вядома, за спінай у яго не будзе сітуацыі вайсковага разгрому РФ або распачатай «вялікай смуты» - гэта адзіныя чыннікі, якія могуць паўплываць», - адзначыў Залатароў.

У той жа час, на думку экспэрта, Крэмль пакуль кантралюе сітуацыю ўнутры Расеі, і пратэсты, якія пачаліся ў шэрагу рэгіёнаў РФ на фоне абвяшчэння частковай мабілізацыі, пакуль не надта дзейсныя.

«У Дагестане яны не дапусцілі фатальных памылак і своечасова спахапіліся наконт перагінаў... Гэтыя пратэсты не арганізаваныя, у іх няма лідара і гэта шмат у чым прадвызначае іх характар як бунту. А бунт, як вядома, асуджаны на няўдачу. Таму пакуль гэтая сітуацыя кантраляваная. Каўказ – вельмі спэцыфічны рэгіён, але я не думаю, што чачэнцаў кінуць душыць антываенныя выступы – пры ўсім жаданні, такога глупства ў Крамлі не зробяць. Глупства ў іх, вядома, стае, але вось так ламаць дровы яны відавочна не будуць», - мяркуе Залатароў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках