20 траўня 2024, панядзелак, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх вайскоўцаў паслалі на мяжу з Украінай з чырвонымі павязкамі на руках

83
Беларускіх вайскоўцаў паслалі на мяжу з Украінай з чырвонымі павязкамі на руках

Аналітыкі мяркуюць, што гэта благі знак.

Міністэрства абароны Беларусі 17 кастрычніка паведаміла, што Узброеныя сілы Беларусі «прадаўжаюць выконваць задачы па ўзмацненні аховы дзяржаўнай мяжы»: супраць магчымых «правакацый і дыверсантаў» прыгналі БТР, узялі аўтаматы, гранатамёты, дрон, паведамляе «Белсат».

Дзе менавіта знаходзяцца вайскоўцы, не паведамілі. Але на адным фота бачны фрагмент дарожнага знака: кантрольны пост знаходзіцца каля населенага пункта, назва якога пачынаецца на «Жо…». Такіх назваў у Беларусі няшмат. Найбольш імаверна, што гэты пост - каля вёскі Жолкіна, што паміж Пінскам і Столінам пад самай мяжой з Украінай, там акурат ёсць дарога праз мяжу. Іншая вёска на «Жо…» пад мяжой – Жорнаўка, што пад Горадняй, але дарогі з яе не вядуць за мяжу.

Чырвоныя павязкі на руках беларускіх вайскоўцаў ужо былі заўважаныя раней: у сакавіку 2020 года яны вярталіся з такімі павязкамі пасля «ўзмацнення мяжы на паўднёвым кірунку». Таксама чырвоныя павязкі бачылі на вайскоўцаў у аўтамабілях з беларускімі нумарамі, якіх звазілі ў бок Украіны 28 лютага.

Акурат у лютым-сакавіку расейскія войскі атакавалі Украіну з тэрыторыі Беларусі - тады былі асцярогі, што і беларускіх вайскоўцаў пашлюць на гэтую вайну.

Такія павязкі - у расейцаў, якія ваююць ва Украіне

У пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну расейскія войскі выкарыстоўвалі пераважна белыя і чырвоныя павязкі. Напрыклад, чырвоныя павязкі былі на палонных з Ямпальскага мотастралковага палка. Таксама ўкраінцаў папярэджвалі, што людзі ў камуфляжы і з чырвонымі павязкамі могуць быць расейскімі дыверсантамі. Але расейскі сайт «Простыми словами» сцвярджае, што чырвоныя павязкі носяць байцы «народнай міліцыі» самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР», а расейскія вайскоўцы носяць белыя павязкі.

Украінскі вайсковы аглядальнік Міхайла Жыхараў кажа, што чырвоныя павязкі «былі і ёсць дагэтуль» менавіта ў расейскіх вайскоўцаў ва Украіне, а акурат белыя цяпер у «міліцыі ДНР». Але афіцыйных распараджэнняў расейскага Генеральнага штаба пра гэта ён не бачыў - толькі па факце зразумела, што значаць гэтыя павязкі.

А ўкраінскія вайскоўцы носяць жоўтыя, сінія і зялёныя павязкі. Гэта, кажа Жыхараў, вызначаецца на ўзроўні Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны, і колеры павязак мяняюць праз пэўны час, каб вораг не ведаў, што і калі азначаюць колеры. Белы і чырвоны колеры павязак украінскія вайскоўцы не выкарыстоўваюць.

Павязкі проста так не носяць

Такія павязкі - не частка вайсковай формы, а выкарыстоўваюцца толькі на фронце, каб адрозніваць свайго ад ворага падчас бою.

Па-за зонай баявых дзеянняў такія павязкі звычайна не выкарыстоўваюць: памежнікі са зброяй звычайна выглядаюць так ці так - без павязак. Павязкі не надзяваюць нават на вучэнні на мяжы. Хіба што падчас палітычных пагромаў беларускія сілавікі часам носяць жоўтыя павязкі.

Чырвоныя павязкі на беларускіх вайскоўцаў з'яўляюцца надзвычай рэдка - звычайна ў сувязі з вайной ва Украіне. А цяпер акурат прадаўжаецца разгортванне рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі.

«На жаль, гэта адзін з маркёраў таго, што вайсковае кіраўніцтва Беларусі прыняло пастанову аб удзеле ў баявых дзеяннях, - кажа Жыхараў. - Для мяне гэта крыўдна, бо нашы вайскоўцы будуць забіваць беларусаў. Але гэта ўжо вызначана не намі, а спадаром Лукашэнкам».

Жыхараў пацвярджае: каляровыя павязкі надзяваюць менавіта тады, калі чакаюць, што давядзецца страляць па іншых людзях, а не ў якіх-небудзь іншых выпадках.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках