11 траўня 2024, Субота, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніца Міністэрства абароны Нямеччыны: Узяцце Лімана - вялізны поспех для Украіны

5
Кіраўніца Міністэрства абароны Нямеччыны: Узяцце Лімана - вялізны поспех для Украіны

Украіна неўзабаве атрымае ад Бэрліна комплекс супрацьпаветранай абароны IRIS-T.

Міністарка абароны Нямеччыны Крысцін Ламбрэхт назвала ўзяцце Лімана велізарным поспехам для Украіны, але паваротны момант у вайне яшчэ не дасягнуты. Пра гэта яна сказала ў інтэрв'ю ARD, піша «Еўрапейская праўда».

- Гэта вялікі поспех, але гэта не паваротны момант. І менавіта таму так важна навучаць украінскіх салдат - у тым ліку і для будучыні. На жаль, нам даводзіцца лічыцца з тым, што гэтая вайна будзе працягвацца тыдні і месяцы, - сказала Ламбрэхт.

У суботу Ламбрэхт ажыццявіла свой першы візіт ва Украіну з пачатку поўнамаштабнага ўварвання 24 лютага.

У Адэсе яна сустрэлася з украінскім калегам Аляксеем Рэзнікавым і паабяцала, што Украіна на працягу «наступных некалькіх дзён» атрымае першы з некалькіх абяцаных Бэрлінам комплексаў супрацьпаветранай абароны IRIS-T. У сваю чаргу Рэзнікаў паведаміў, што Ламбрэхт «прывезла добрыя навіны і яшчэ больш інструментаў для ўмацавання ўкраінскага войска».

Пазней стала вядома, што Ламбрэхт падчас візіту ў Адэсу двойчы заспела паветраная трывога, калі расейскія сілы абстрэльвалі горад.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках