8 траўня 2024, Серада, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За апошняе дзесяцігоддзе беларускія школы страцілі амаль пятую частку педагогаў

5
За апошняе дзесяцігоддзе беларускія школы страцілі амаль пятую частку педагогаў

Разам з колькасцю педагогаў скарачаецца і колькасць устаноў адукацыі.

З 2010 да 2021 года сістэма школьнай адукацыі страціла больш за 25,4 тысячы педагогаў. Летась іх стала менш на 4,6 тысячы, у параўнанні з 2020/2021, вынікае з афіцыйных звестак Белстата, піша «Зеркало».

У мінулым навучальным годзе ў сярэднеадукацыйных школах Беларусі налічвалася 106,7 тысячы педагагічных работнікаў. З іх 67 тысяч - гэта настаўнікі-прадметнікі.

У сярэднім настаўнік беларускай школы выглядае так: жанчына, спецыялістка найвышэйшай або першай катэгорыі з вышэйшай адукацыяй, якая працуе ў сістэме адукацыі больш за 15 гадоў, вынікае са звестак Белстата.

Разам з колькасцю педагогаў у Беларусі скарачаецца і колькасць устаноў адукацыі. З 2011 да 2021 года ў Беларусі колькасць школ скарацілася на 695, а ў гэтым навучальным годзе іх стала менш яшчэ на 66. Колькасць устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі за дзесяць гадоў зменшылася на 57, ВНУ - на 5. За гэты ж час стала на адну ўстанову сярэдняй спецыяльнай адукацыі больш.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках