4 траўня 2024, Субота, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскае войска бярэ ў аблогу Сватава з двух бакоў

2
Украінскае войска бярэ ў аблогу Сватава з двух бакоў

Расейскія войскі рыхтуюцца да вулічных баёў у горадзе.

На Луганшчыне ў войска РФ склалася вельмі неспрыяльная сітуацыя для абароны Сватава і Крамянной: УСУ ўдарылі па падраздзяленнях на подступах да гэтых гарадоў і амаль ушчыльную падышлі да наваколля.

Інфармацыя апублікаваная ў Telegram-канале Сяргея Гайдая, кіраўніка Луганскай АВА, і старонцы Facebook Канстанціна Машоўца, ваеннага аглядальніка з суполкі «Інфасупраць».

Машовец прааналізаваў дзеянні войска РФ і УСУ на плацдарме Сватава-Крэмень. У абодвух гэтых кірунках расейцы пацярпелі шэраг няўдач.

Кірунак на Сватава:

на тэрыторыі Баравой некалькім расейскім падраздзяленням пагражала аблога і таму яны паспешна адышлі далей на ўсход;

УСУ наступае на Сватава з двух бакоў - з поўначы ад Купянска і з поўдня ўздоўж левага берага ракі Аскол;

украінская артылерыя знішчыла падмацаванне, якое прыбыло ў населены пункт Краснарэчанскі (на паўдарогі паміж Сватавым і Крамянной).

Сітуацыя каля Сватава на Луганшчыне

Менавіта таму расейцы рыхтуюцца да абароны ўжо не подступаў да Сватава, а ў самім Сватаве.

Сяргей Гайдай у эфіры Усеўкраінскага тэлемарафону заявіў, што акупанты ў Сватаве выгналі пацыентаў мясцовай псіхіятрычнай лякарні. Шпіталь мае сетку падземных пакояў. У гэтых пакоях ворагам будзе зручна абараняцца, калі УСУ уступяць у горад.

Кірунак Крамянной:

УСУ падышлі ўшчыльную да населенага пункта адразу з двух бакоў.

з захаду

з паўднёвага захаду.

Сітуацыя каля Крамянной на Луганшчыне

Наступныя магчымыя крокі УСУ:

вызваленне Крамянной і Рубежнага;

пераразанне Луганшчыны па лініі Севераданецк-Гарадзішча;

падыход з тылу да груповак ворага, якія атакуюць Бахмут.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках