3 траўня 2024, Пятніца, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскае войска прарвала абарону «элітных» войскаў РФ у Данецкай і Херсонскай абласцях

6
Украінскае войска прарвала абарону «элітных» войскаў РФ у Данецкай і Херсонскай абласцях

Разбітыя падраздзяленні 144-й мотастралковай дывізіі і 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі ворага.

Войска Украіны дасягнула важкіх поспехаў у баях з войскамі Расеі ў раёне Лімана Данецкай вобласці і на Херсоншчыне. На абодвух кірунках адбыўся прарыў варожай абароны. Прычым на гэтых месцах дыслакуюцца расейскія акупанты, якіх яшчэ да вайны называлі элітай УС РФ. Аднак падчас баявых дзеянняў яны дэградавалі. Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).

У зводцы ISW гаворыцца аб тым, што кадры геалакацыі пацвярджаюць заявы з Расеі, згодна з якімі УСУ па-ранейшаму прасоўваюцца на ўсход ад Лімана і, магчыма, прарвалі адмінмяжу Луганскай вобласці ў кірунку Крамянной. Акупанты нясуць страты.

Як указалі спецыялісты, групоўкі войскаў РФ на поўначы Херсоншчыны і на Ліманскім фронце першапачаткова ў большасці сваёй складаліся з часцей, якія да вайны называлі «элітнымі».

Размова ідзе аб частцы 144-й мотастралковай дывізіі 20-й агульнавайсковай арміі, якія выйшлі з Лімана на тылавыя пазіцыі ў раёне Крамянной і 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі ў акупаванай Херсонскай вобласці.

Экспэрты акцэнтавалі ўвагу на тым, што абедзве дывізіі раней лічылі «элітай» расейскіх войскаў. Відавочна, яны не здольныя ўтрымліваць тэрыторыі ва ўмовах буйных контрнаступаў УСУ. Гэта пацвярджае папярэднюю адзнаку, паводле якой на вайне супраць Украіны дэградуюць нават самыя падрыхтаваныя расейскія войскі.

«Гэтая з'ява таксама была прыкметная ў разгроме 4-й танкавай дывізіі 1-й гвардзейскай танкавай арміі ў пачатку Харкаўскага контрнаступу», - падкрэслілі ў Інстытуце вывучэння вайны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках