4 траўня 2024, Субота, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі масава закрываюцца ІП

5
У Беларусі масава закрываюцца ІП
ФОТА: BYMEDIA

З 2023 года для іх хочуць увесці істотныя змены.

Індывідуальныя прадпрымальнікі працягваюць закрывацца і саступаць рынак гандлёвым сеткам. Гэта вынікае са звестак Белстата. «Зеркало» расказвае, што адбываецца ў Беларусі з прадпрымальнікамі, для якіх з 2023 года хочуць увесці істотныя змены.

Як ІП саступаюць рынак гандлёвым сеткам

У студзені-жніўні на індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб прыпадала 6,7 адсотка раздробнага тавараабароту, а год таму - 7,4 адсоткі. Астатняя дзель рынку была за гандлёвымі арганізацыямі.

Раздробны тавараабарот ІП і фізічных асоб за студзень-жнівень склаў 2 млрд 968,1 млн. рублёў. Гэтая сума на 11,6% меншая ў супастаўных цэнах, чым за аналагічны перыяд 2021-га.

Колькі ІП страціла Беларусь з пачатку года

Што да колькасці індывідуальных прадпрымальнікаў, то на пачатак верасня іх налічвалася 271,7 тысяч. Гэта на 0,9 адсотка менш, чым на пачатак года. Найбольш прыкметна іх колькасць знізілася за гэты перыяд у Менску — на 3,9%. Пры гэтым у Гарадзенскай, Магілёўскай і Менскай абласцях гэты паказчык вырас - на 0,4 адсотка, 0,8 працэнта і 1,3 адсотка адпаведна.

Калі паглядзець па сферах дзейнасці, то больш прыкметна з пачатку года колькасць ІП скарацілася сярод тых, хто займаецца прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасцю — на 3,1%. Для параўнання: інфармацыя і сувязь са студзеня страціла 1,8 адостка прадпрымальнікаў.

Нагадаем, з 2023 года для індывідуальных прадпрымальнікаў увядуць чарговыя новаўвядзенні. Чыноўнікі зацвердзілі іх за некалькі этапаў, а зараз працягваюць абдумваць новыя змены, у тым ліку падвышэнне падаткаў. Для ІП з наступнага года сярод іншага скасуюць магчымасць працаваць паводле спрошчанай падатковай сістэмы (УНС).

Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія гандлююць харчовымі таварамі на кірмашах або з прылаўкаў на рынку, да 1 студзеня 2023 года павінны ўстанавіць аплатныя тэрміналы. Нагадаем, раней ІП абавязалі абзавесціся плацежнымі тэрміналамі да 17 траўня гэтага года, але пазней перанеслі крайні тэрмін на пачатак 2023 года.

Тым часам чыноўнікі абмяркоўваюць магчымасць павялічыць стаўкі адзінага падатку, а ў якасці асноўнага падатковага рэжыму выкарыстоўваць падаходны падатак з павелічэннем яго стаўкі з 16 да 20%, а з 2024 года - да 25%. Іншымі словамі, падатковая нагрузка на прадпрымальнікаў можа павялічыцца яшчэ болей. А улічваючы падзенне эканомікі, іх фінансавы стан наўрад ці будзе паляпшацца. Пакуль гэтыя прапановы аб павелічэнні падаткаў для ІП даслалі на дапрацоўку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках