4 траўня 2024, Субота, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Пуцін гатовы выкарыстаць ядзерную зброю, але не на полі бою

13
The Times: Пуцін гатовы выкарыстаць ядзерную зброю, але не на полі бою

Ракета можа даць асечку і ўпасці побач з расейскім горадам.

NATO папярэдзіла краіны-чальцы альянсу, што Расея можа правесці ядзерныя выпрабаванні на межах з Украінай. Такім чынам Крэмль хоча прадэманстраваць гатоўнасць выкарыстаць зброю масавай паразы.

Пра гэта паведамляе The Times.

Як піша выданне, Крэмль сігналізуе аб сваёй гатоўнасці да значнай эскалацыі, паколькі Расея страчвае пазіцыі на полі бою.

Асцярогі што да ядзернай эскалацыі ўзмацніліся ўчора пасля інфармацыі аб тым, што цягнік сакрэтнай ядзернай дывізіі рухаецца ў бок Украіны.

Польскі ваенны аналітык Конрад Музыка сцвярджае, што цягнік з вайсковай тэхнікай, заўважаны ў цэнтральнай частцы Расеі, звязаны з 12-й Галоўнай управай Міністэрства абароны Расеі і ён "адказвае за ядзерныя боепрыпасы, іх захоўванне, тэхнічнае абслугоўванне і транспартаванне".

Аднак паводле інфармацыі высокапастаўленай крыніцы ў NATO, калі Пуцін адважыцца прымяніць ядзерную зброю, то, хутчэй за ўсё, ён прыменіць яе ў Чорным моры. Экспэрты мяркуюць такую "дэманстрацыю" магчымай, але пры гэтым не выключаюць прымяненне Расеяй тактычнай ядзернай зброі супраць Украіны.

Пры гэтым, паводле слоў крыніцы, у выпадку прымянення ядзернай зброі супраць Украіны, РФ можа сутыкнуцца з рызыкамі. Ракета можа даць асечку і ўпасці побач з расейскім горадам.

Нагадаем, раней выведка NATO зафіксавала перамяшчэнне расейскай падлодкі «Белгарад», якая з'яўляецца носьбітам тарпеды з ядзернай боегалоўкай «Пасейдон», якую Расея можа ўпершыню выпрабаваць на вучэннях.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках