3 траўня 2024, Пятніца, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ заблакавалі Крыварожскую групоўку войска РФ пад Херсонам

5
УСУ заблакавалі Крыварожскую групоўку войска РФ пад Херсонам

Прасоўванне ўкраінскіх войскаў на поўдні ідзе па двух кірунках.

УСУ паказваюць паспяховы, паступовы і ўстойлівы характар прасоўвання на часова акупаваных тэрыторыях Херсонскай вобласці.

Пра гэта на Youtube-канале Youtube-канале «Апостроф TV» распавёў вайсковы экспэрт Дзмітрый Снегіроў.

«Ужо як аб факце мы можам казаць, што фактычна заблакаваная так званая Крыварожскае групоўка супраціўніка на тэрыторыі Херсоншчыны, якая стварыла праблемы ў моманце прарыву ў глыб украінскай тэрыторыі», - адзначыў ён.

Таксама, са слоў экспэрта, другім паспяховым кірункам УСУ з'яўляецца прасоўванне па адміністрацыйных межах Мікалаеўскай вобласці. Вайскоўцы лакалізавалі пагрозу захопу Мікалаева і пасоўванне ў Адэсу.

Таму Херсонская вобласць - гэта тэрыторыя, якая паступова вызваляецца УСУ.

Ён таксама адзначыў, што менавіта з паспяховым надыходам УСУ звязаны ўказ Пуціна аб так званай мабілізацыі, абвешчанай 21 верасня.

Нагадаем, паводле інфармацыі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны, УСУ змогуць вызваліць Херсон у найбліжэйшыя тыдні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках