4 траўня 2024, Субота, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: Расейскі фронт знаходзіцца ў стане распаду

6
Bild: Расейскі фронт знаходзіцца ў стане распаду

Акупанты дэзарыентаваныя.

Украінскія войскі падчас наступу на акупантаў усё бліжэй падыходзяць да Херсона, паведамляе Bild.

З нядзелі ва УСУ атрымоўваецца ўсё глыбей укараніцца ў акупаваныя тэрыторыі. Каб спыніць наступ УСУ, акупанты ўзарвалі мост праз Днепр у вёсцы Дудчаны. Мост бачны таксама на спадарожнікавых здымках да і пасля выбуху.

Пасля паразы пад Ліманам расейскія войскі сутыкаюцца з усё больш сур'ёзнымі цяжкасцямі ў Херсонскай вобласці. Пасля фэйкавай анэксіі ўкраінскіх тэрыторый Расея страчвае іх.

Эксперт Ніка Ланге, які ўзначальваў да 2021 года штаб мінабароны ФРГ, піша пра «адважныя атакі УСУ на расейскую армію па беразе Дняпра».

Украіна нясе страты, але расейскі фронт, на думку аналітыка, «знаходзіцца ў хаатычным стане распаду».

Украінскія ваяры 35-й асобнай брыгады марской пяхоты імя контр-адмірала Міхаіла Астраградскага ў аўторак, 4 кастрычніка, вызвалілі ад расейскіх захопнікаў сяло Давідаў Брод у Херсонскай вобласці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках