3 траўня 2024, Пятніца, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне назвалі суму арыштаваных актываў Беларусі і Расеі

1
Ва Украіне назвалі суму арыштаваных актываў Беларусі і Расеі

Размова ідзе аб актывах як фізічных, так і юрыдычных асоб.

З канца лютага Бюро эканамічнай бяспекі Украіны ініцыявала арышт актываў Расеі і Беларусі на 44 млрд грн., або амаль $1,2 млрд. Такія звесткі апублікаваныя на сайце Кабінета міністраў.

У паведамленні сказана, што размова ідзе аб актывах як фізічных, так і юрыдычных асоб.

Сярод «найбольш значных» арыштаваных актываў пазначаны вагоны і таварна-матэрыяльныя каштоўнасці ў іх, якія ацанілі на 19 млрд грн. ($514 млн), а таксама актывы фінансавых устаноў на 12,8 млрд грн. ($346 млн). У спісе значацца і актывы сеткі АЗС, якія ацанілі прыкладна на 2 млрд. грн. ($54 млн), і некалькі гандлёвых цэнтраў коштам 1, 3 млрд грн. ($35 млн).

Прадстаўнікі Бюро эканамічнай бяспекі заявілі, што маёмасць прыблізным коштам 1 млрд грн. ужо перададзеная Нацыянальнаму агенцтву ў пытаннях выяўлення, вышуку і кіравання актывамі, з іх 238 млн грн. ($6,5 млн) рэалізавана ў даход дзяржавы.

Акрамя таго, улады Украіны вызначылі і ўзгаднілі пералік з 23 юрыдычных асоб, звязаных з Расеяй і Беларуссю, якія маюць намер уключыць у санкцыйны спіс.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках