7 траўня 2024, aўторак, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскае войска прабіваецца да Луганшчыны і гатовае атакаваць галоўную трасу забеспячэння ворага

2
Украінскае войска прабіваецца да Луганшчыны і гатовае атакаваць галоўную трасу забеспячэння ворага

Брытанская выведка паведаміла пра значныя поспехі ў наступе УСУ на двух франтах.

Украіна прадаўжае дамагацца поспехаў у наступальных аперацыях як на паўночна-ўсходнім, так і на паўднёвым франтах.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ў Twitter.

Як адзначаецца ў зводцы, на паўночным усходзе, у Харкаўскай вобласці, Украіна ў цяперашні час заняла значную частку тэрыторыі на ўсход ад ракі Аскол. Украінскія злучэнні рушылі за раку да 20 км у паласу абароны Расеі ў бок вузла забеспячэння горад Сватава.

«Вельмі верагодна, што Украіна цяпер можа нанесці ўдар па ключавой дарозе Сватава – Крамянная з большасці сваіх артылерыйскіх сістэмаў, што яшчэ больш абмяжуе магчымасці Расеі ў папаўненні сваіх падраздзяленняў на ўсходзе», – гаворыцца ў паведамленні.

У палітычным плане расейскае кіраўніцтва, хутчэй за ўсё, будзе занепакоенае набліжэннем перадавых украінскіх падраздзяленняў да межаў Луганскай вобласці, якую, як заявіла Расея, афіцыйна анексавала ў мінулую пятніцу, адзначаюць у Мінабароны Брытаніі.

Нагадаем, паводле звестак брытанскай выведкі, Украіна актывізавала свае наступальныя аперацыі на паўночным усходзе краіны. Часткі прасоўваюцца як мінімум на двух кірунках на ўсход ад рэк Аскол і Северскі Данец, дзе групаваліся сілы УСУ пасля папярэдняга наступу ў пачатку верасня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках