10 траўня 2024, Пятніца, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для ўладальнікаў беларускіх аграсядзіб увялі чарговыя навінкі

11
Для ўладальнікаў беларускіх аграсядзіб увялі чарговыя навінкі

Што зменіцца.

Указ №351 "Аб развіцці аграэкатурызму" падпісаў Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка, паведаміла прэс-служба беларускага дыктатара.

Цяпер усім аграсядзібам Беларусі давядзецца аформіць дазвол у райвыканкамах на "вядзенне дзейнасці ў сферы аграэкатурызму". Зрабіць гэта трэба да 1 ліпеня 2023 года.

Якія змены чакаюць беларускія аграсядзібы

Новы Указ удакладняе патрабаванні да аб'ектаў аграэкатурызму. Напрыклад, жылых пакояў павінна быць не больш за дзесяць. Што тычыцца вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі і колькасці відаў паслуг, то іх павінна быць не менш як дзве.

Пералік паслуг таксама дапоўнены правядзеннем майстар-класаў, якія павінны знаёміць наведвальнікаў з рамёствамі і нацыянальнымі традыцыямі рэгіёна.

Таксама ўстаноўлена адказнасць уладальнікаў аграэкасядзіб за парушэнні (у тым ліку з боку наведвальнікаў!) грамадскага парадку або спакою грамадзян.

Таксама сярод магчымых парушэнняў - невыкананне заканадаўства ў сферы санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, прыродаахоўных, супрацьпажарных патрабаванняў.

Акрамя таго, новым указам уводзяцца абмежаванні па правядзенні прэзентацый, юбілеяў, банкетаў і іншых мерапрыемстваў у непасрэднай блізкасці ад суседніх жылых дамоў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках