29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы УСУ ліквідавалі расейскага начальніка артылерыі 4-й вайсковай базы

2
Байцы УСУ ліквідавалі расейскага начальніка артылерыі 4-й вайсковай базы

Падпалкоўнік раней ваяваў у Грузіі і Чачэніі.

Украінскія вайскоўцы ліквідавалі расейскага начальніка артылерыі 4-й вайсковай базы - падпалкоўніка Ленара Енікеева. Ён у 2008 годзе забіваў людзей у Грузіі. Пра гэта заявіў блогер-расследавальнік Іраклі Камахідзэ.

Акупанта ліквідавалі 2 кастрычніка. Ён ваяваў супраць Украіны з 20 сакавіка. Вядома, што Енікееў быў родам з сяла Буздзяка ў Башкірыі. Ён скончыў Буздзякскую сярэднюю школу і ў 2001 годзе паступіў у Казанскае артылерыйскае каманднае вучылішча.

Пасля гэтага ён пачаў свой шлях «ваяра» і пачаў забіваць людзей.

«5 гадоў служыў у Чачэніі, далей у Адыгеі і Дагестане. Удзельнік баявых дзеянняў у Чачэніі, агрэсіі супраць Грузіі 2008 года. У апошнія гады служыў у акупаваным Цхінвальскім рэгіёне Грузіі (т.зв. «ПАР») на 4-й вайсковай базе, у 2013 годзе на пасадзе камандзіра 2-й мінамётнай батарэі (заўважце, гэтага ў біяграфіі няма), на момант ліквідацыі ў складзе ўправы базы на пасадзе начальніка артылерыі (в/ч 66431 г. Цхінвалі)», - напісаў Іраклі Камахідзэ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках