2 траўня 2024, Чацвер, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі прапанаваў NATO нанесці прэвентыўны ўдар па Расеі

34
Зяленскі прапанаваў NATO нанесці прэвентыўны ўдар па Расеі
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Прэзідэнт Украіны ўважае, што гэта спыніць ядзерны шантаж Крамля.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў аб тым, што NATO мае зрабіць немагчымым ўжыванне РФ ядзернай зброі.

На ягоную думку, неабходна адказаць на ядзерны шантаж РФ прэвентыўным ударам. Пра гэта ён заявіў падчас онлайн-канферэнцыі ў аўстралійскім Інстытуце Лоўі.

Кіраўнік украінскай дзяржавы перакананы ў тым, што NATO мае перагледзець ужыванне свайго ціску ў дачыненні да ядзернага шантажу РФ.

«Прэвентыўныя ўдары, каб яны (крамлёўская верхавіна - рэдакцыя) ведалі, што іх чакае, калі яны ўжывуць ядзерную зброю. Не наадварот - чакаць ядзерных удараў Расеі, каб потым сказаць: "Ах, ты так, тады атрымай вось гэта", - дадаў Зяленскі.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках