Данілаў жорстка адказаў Мацвіенцы, якая ўмольвае пра перамовы
28- 7.10.2022, 7:44
- 31,916

Перамовы будуць, але ёсць адзін важны момант.
Сакратар Рады нацбяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў пракаментаваў словы кіраўніцы Рады федэрацыі РФ Валянціны Мацвіенкі пра перамовы паміж Украінай і краінай-агрэсаркай.
У чацвер, 6 кастрычніка, Данілаў у сябе ў Facebook прапанаваў Мацвіенцы «думаць не пра мірныя пагадненні, а пра пакаянне перад зраджанай вамі Радзімай, забітымі вамі ўкраінцамі і пра лінію абароны ў Гаазе».
«Вы галасуеце рукамі, якія да локця ва ўкраінскай крыві. Не адрывайцеся на рэчы, якія вас ужо не датычацца. Перамовы будуць, але толькі з новымі расейскімі ўладамі. Але тады вы будзеце ўжо вельмі далёка…» – напісаў ён.
6 кастрычніка Валянціна Мацвіенка падчас саміту кіраўнікоў парламентаў краінаў G20 у Інданезіі заявіла, што краіна-агрэсарка «за дыялог» і «неаднаразова прапаноўвала перамовы», паўтарыўшы крамлёўскую хлусню пра «ўрэгуляванне ўнутрыўкраінскага крызісу» і «прапанаваўшы» «наўпрост сёння сесці за стол перамоваў».
Намесніца кіраўніка Вярхоўнай Рады Алена Кандрацюк, якая ўзначальвае ўкраінскую дэлегацыю, у адказ падкрэсліла, што ніхто не будзе весці перамовы з ваеннымі злачынцамі, якія прагаласавалі за анэксію тэрыторый Украіны.