Відэафакт: Расейскія салдаты прымалі ежу і спалі ў хляве са свіннямі
26- 7.10.2022, 11:40
- 24,636
СБУ паказала «казарму» войскаў РФ у вызваленай Любімаўцы на Херсоншчыне.
Пасля вызвалення Любімаўкі на Херсоншчыне супрацоўнікі СБУ пачалі праверку закінутых пазіцый так званай «другой арміі свету».
І ад убачанага не змаглі стрымаць слёзаў ад смеху: акупанты дзялілі стол і сон са свіннямі.
«Знайшлі да сябе падобных», – пракаментаваў мясцовы жыхар, які правёў экскурсію па «камандным пункце» расейцаў.
Але гэта былі не ўсе знаходкі. Сярод бруду і смуроду стаялі выкрадзеныя пральныя машыны.