«Сыдзіце па-мужчынску»: прыхільнік Кадырава дзёрзка «павіншаваў» Пуціна з юбілеем
- 7.10.2022, 14:13
- 55,868

Кадыравец запатрабаваў ад кіраўніка РФ даць дарогу «маладым ваўкам».
Прыхільнік Кадырава дзёрзка павіншаваў Пуціна з юбілеем, уволю раскрытыкаваўшы крамлёўскага дыктатара і даўшы яму некалькі прыязных і слушных парад.
Відэавіншаванне кадыраўца апублікаваў Тэлеграм-канал Pravda Gerashchenko.
«Уладзімір Уладзіміравіч, 20 гадоў таму Вы былі моцны і вельмі паважаны чалавек. Але чалавека судзяць па справах, якія ён робіць сёння, а не па тых, якія рабіў учора», - пачаў сваё віншаванне кадыравец, седзячы на фоне савецкага дывана.
Затым ён упэўнена, без ценю страху працягнуў: «Уладзімір Уладзіміравіч, Вам ужо 70! І Вы ўжо адсталі. Вы ўжо не разумееце, што вы робіце, а робіце вы вялікія памылкі. Вы пацягнулі ўсіх мужчын на вайну без зброі, без дасведчаных генералаў, дзяцей кідаеце ў бойню, а гэта нядобра. Уладзімір Уладзіміравіч, калі Вы адчуваеце сябе мужчынам, сыдзіце на спакой па-мужчынску. Захавайце павагу (да сябе - рэд.). Воўк і ў старасці павінен заставацца ваўком, а не ліняць у шакала. Дайце дарогу маладым ваўкам, а яшчэ лепш спеламу льву».
Экс-дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка пракаментаваў арыгінальны зварот да Пуціна вельмі трапнымі словамі: «Прыхільнікі Кадырава віншуюць крывавага дыктатара з юбілеем і, ужо не саромеючыся, заклікаюць яго вызваліць месца для «маладога льва». Акела прамахнуўся, і шакалы ўжо адчулі пах крыві».