Афіцыйна: УСУ вызвалілі сяло Грэкаўка за 23 км ад Сватава
2- 7.10.2022, 11:49
- 4,496

Інфармацыю пацвердзіў кіраўнік Луганскай вобласці.
Ваяры Узброеных сіл Украіны ўпэўнена рухаюцца наперад на Луганшчыне. Яны вызвалілі ад расейскіх захопнікаў яшчэ адзін населены пункт у рэгіёне - сяло Грэкаўка, размешчанае за 23 кіламетры ад горада Сватава.
Пра гэта паведаміў у пятніцу, 7 кастрычніка, кіраўнік Луганскай АА Сяргей Гайдай у Telegram. Ён апублікаваў фота ўкраінскіх вайскоўцаў з дэакупаванай вёскі.
«Ужо афіцыйна: сяло Грэкаўка Краснарэчанскай пасялковай абшчыны Сватаўскага раёна Луганскай вобласці вызвалена ад акупантаў!», - напісаў Гайдай.
Раней вайсковы аналітык Ігаль Левін расказваў, што ўкраінскія воіны ў далейшым у рамках дэакупацыі Луганшчыны цалкам магчыма будуць праводзіць наступленне на расейскіх захопнікаў у Сватаве, бо гэты горад адкрывае кантроль над аператыўнымі прасторамі.