10 траўня 2024, Пятніца, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наступ УСУ на Херсон атрымаў новыя магчымасці

1
Наступ УСУ на Херсон атрымаў новыя магчымасці

Украінскае войска атрымала важную перамогу на паўднёвым фронце.

Узброеныя сілы Украіны, вызваліўшы сяло Давыдаў Брод у Херсонскай вобласці ад акупантаў, атрымалі вельмі важны плацдарм для далейшага контрнаступу на поўдні.

Пра гэта расказаў вайсковы экспэрт Аляксандр Каваленка на Youtube-канале ТСН.

«Давыдаў Брод мае вельмі важнае значэнне менавіта для пашырэння плацдарма на левым беразе ад Інгульца. Менавіта ў гэтым раёне пачаліся яшчэ летам дзеянні па заняцці лакацый, заняцці пазіцый па далейшым пашырэнні плацдарма Узброенымі сіламі Украіны, якія фарсіравалі Інгулец. Гэта даволі выгадны населены пункт, адкрывае магчымасці Узброеным сілам Украіны па асноўным шляху ў кірунку Берыслава выконваць контрнаступальныя дзеянні. Менавіта цяпер яны ўжо праходзяць», - растлумачыў вайсковы экспэрт.

З ягоных слоў, асноўныя контрнаступальныя кірункі залежаць ад наяўнасці там лагістычнай артэрыі - аўтамабільнай дарогі, трасы, чыгункі.

«Гэта ўсё паміж сабой звязанае, бо лагістыка вызначае амаль усё, гэта нумар адзін у поспеху таго ці іншага контрнаступлення на тым ці іншым плацдарме. Таму Давыдаў Брод - самая галоўная лакацыя, якая дазваляе нам адкрыць паўночны накірунак контрнаступлення ў кірунку Берыслава. Іншы накірунак — паўночна-ўсходні, ён пачаўся крыху раней, чым быў вызвалены Давідаў Брод... Таму з двух кірункаў адбываецца контрнаступ УСУ на Берыслаў, а з Берыслава гэта выхад праз Казацкае ў зону Кахоўкі», — патлумачыў Каваленка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках