26 красавiка 2024, Пятніца, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супершпіён, лёкай ці ахоўнік: Politico назвала кандыдатаў на замену Пуціну

6
Супершпіён, лёкай ці ахоўнік: Politico назвала кандыдатаў на замену Пуціну
Фота: Getty Images

Здароўе кіраўніка Крамля пагаршаецца, а незадаволенасць яго пралікамі расце.

Стан здароўя кіраўніка Крамля, правал «спецаперацыі», частковая «магілізацыя» расейцаў - усё гэта штурхае на думку, што Уладзімір Пуцін не будзе яшчэ доўга займаць сваю пасаду. У СМІ ужо актыўна абмяркоўваюць, хто мог бы замяніць расейскага дыктатара.

Разважанні на гэтую тэму прадставіла і выданне Politico. Спіс прэтэндэнтаў, якія ў будучыні могуць узначаліць Расею, глядзіце далей.

Мікалай Патрушаў

Калі Пуцін вызначыць, што яго пазіцыі канчаткова аслаблі, то магчымым пераемнікам у Крамлі разглядаюць былога дырэктара ФСБ і цяперашняга сакратара Савета бяспекі Расеі Мікалая Патрушава. Іх аб'ядноўвае светапогляд, прасякнуты варожасцю да Захаду.

Прынамсі, з усяго асяроддзя расейскага прэзідэнта менавіта Патрушаў мае найбольш радыкальныя погляды. За некалькі дзён да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ён абвінаваціў ЗША ў жаданні распаду Расейскай Федэрацыі.

Дзмітрый Мядзведзеў

Яшчэ адзін з найбольш магчымых кандыдатаў, бо ў 2008 годзе яму ўжо перадавалі прэзідэнцкую пасаду, і гэта дазволіла Пуціну захаваць поўную ўладу ў сваіх руках. Праз чатыры гады Мядзведзеў вярнуў пасаду.

З 2012 да 2020 года быў прэм'ер-міністрам, пасля чаго стаў намеснікам старшыні Рады бяспекі. У свае 57 гадоў Мядзведзеў яшчэ параўнальна малады і можа ўзначаліць краіну, але яго лёс непарыўна звязаны з Пуціным.

Аляксей Дзюмін

Губернатар Тульскай вобласці з'яўляецца адным з фаварытаў Пуціна. З ягоных слоў, ён неяк нібыта выратаваў прэзідэнта ад бурага мядзведзя. Дзюмін з'яўляецца высокапастаўленым ветэранам ФСБ, камандаваў захопам Крыма ў 2014 годзе.

Дзмітрый Патрушаў

Сын Мікалая Патрушава ў 2018 годзе атрымаў пасаду міністра сельскай гаспадаркі. Да гэтага ён скончыў акадэмію ФСБ і ўзначальваў «Рассельгасбанк». Яго называюць прадстаўніком расейскай шпіёнскай эліты і «новага дваранства».

Хто з іх можа знізіць рызыку нанясення ядзернага ўдару

Выданне мяркуе, што менавіта Патрушаў-малодшы на пасадзе прэзідэнта Расеі можа знізіць пагрозу ядзернай эскалацыі, бо спадчынны кіраўнік мае інстынкт выжывання па вызначэнні мацнейшы, чым у дыктатара ў падземным бункеры.

Пуцін можа быць хворы на рак

Кіраўнік вайсковай выведкі Украіны Кірыл Буданаў яшчэ ў траўні 2022 года выказаў меркаванне, што ў Расеі павольна пачынаецца рух па звяржэнні пуцінскага рэжыму.

Гэта звязанае, прынамсі, з нездавальняючым станам здароўя расейскага дыктатара. Ён сказаў, што ў Пуціна адначасова выявілі некалькі захворванняў, адно з якіх - рак. Выведка валодае дакладнай інфармацыяй, што Пуцін знаходзіцца ў вельмі дрэнным псіхаэмацыйным і фізіялагічным стане.

Падобную інфармацыю падаваў расейскі алігарх, набліжаны да Крамля. Ён расказаў, што ў Пуціна рак крыві, і дадаў, што ў прэзідэнта Расеі праяўляюцца сімптомы вар'яцтва.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках