Абарона РФ у Херсонскай вобласці абрынаецца хутчэй, чым чакалася
9- 7.10.2022, 14:36
- 16,352

УСУ проста прымушаюць акупантаў бегчы.
Кіраўнік Украінскага цэнтра бяспекі і супрацоўніцтва Сяргей Кузан у эфіры «Радыё НВ» распавёў, што абарона расейцаў на поўдні абрынаецца хутчэй, чым меркавалі вайсковыя экспэрты.
«З кожным новым ударам мы прымушаем перакідваць сілы і сродкі - і гарматы ці марнаваць паліва - на той ці іншы кірунак, тым самым знясільваем усю правабярэжную групоўку расейскіх акупацыйных войскаў. Вайскоўцы заўсёды рыхтуюцца да найгоршых сцэнараў. <...> Па тэмпе прасоўвання ўздоўж Дняпра мы бачым, што іх абарона абрынаецца хутчэй, чым найгоршыя прагнозы вайскоўцаў», - адзначыў Кузан.
Экспэрт нагадаў, што яшчэ два месяцы таму ўсе абмяркоўвалі жалезабетонныя ўмацаванні, якія будавала Расея на тым кірунку, але яны не дапамаглі акупантам замацавацца ў Херсонскай вобласці:
«Цяпер дзякуючы нашай манеўранай тактыцы - прасоўванне малымі групамі, атачэнні і абыходу з розных бакоў, з флангаў - мы прымушаем расейцаў проста ўцякаць, часта нават пакідаючы тэхніку і боепрыпасы. Пры гэтым мы паступова выраўноўваем фронт».