19 красавiка 2024, Пятніца, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Схіляюся перад мужнасцю Алеся Бяляцкага»

1
«Схіляюся перад мужнасцю Алеся Бяляцкага»
АЛЕСЬ БЯЛЯЦКІ

Як у свеце адрэагавалі на прысуджэнне Нобелеўскай прэміі праваабаронцам.

Некаторыя палітычныя лідары і арганізацыі адразу адрэагавалі на ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру. Журналісты «Радыё Свабода» сабралі першыя рэакцыі.

Эмануэль Макрон, прэзідэнт Францыі:

- Алесь Бяляцкі ў Беларусі, НДА «Мемарыял» у Расеі, Цэнтр грамадзянскіх свабод ва Украіне: Нобелеўская прэмія міру ўшаноўвае нязломных абаронцаў правоў чалавека ў Еўропе. Работнікі для міру, яны ведаюць, што могуць разлічваць на падтрымку Францыі.

Эдгар Рынкевіч, Міністр замежных спраў Латвіі:

- Мае шчырыя віншаванні лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру: Алесю Бяляцкаму з Беларусі, «Мемарыялу» з Расеі і Цэнтру грамадзянскіх свабодаў з Украіны. Лукашэнка пасадзіў праваабаронцу, Пуцін забараніў «Мемарыял», але свет прызнае сапраўдных герояў.

Аналена Бербок, кіраўніца МЗС Нямеччыны:

- Схіляюся перад мужнасцю Алеся Бяляцкага, Мемарыяла і Цэнтра грамадзянскіх свабод. Гэтая Нобелеўская прэмія ўшаноўвае ўсіх тых, хто адважна змагаецца за свае правы і свабоды. Нягледзячы на пагрозы ўласнаму жыццю. Яны змагаюцца з несправядлівасцю тых, хто нібыта мацнейшы.

Урсула фон дэр Ляен, прэзідэнтка Эўракамісіі:

- Апладзірую «неймавернай мужнасці жанчын і мужчын, якія выступаюць супраць аўтакратыі. Яны паказваюць сапраўдную моц грамадзянскай супольнасці ў барацьбе за дэмакратыю. Расказваюць свае гісторыі. Падзяляюцца сваім досведам. Дапамагаюць зрабіць свет больш свабодным».

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг:

- Віншую пераможцаў. Права казаць праўду ўладам з'яўляецца фундаментальным для свабодных і адкрытых грамадстваў.

Міжнародная федэрацыя правоў чалавека:

- Гэтая прэмія, самая прэстыжная з усіх, з'яўляецца абсалютным прызнаннем працы, мужнасці, мабілізацыі і нязменнай прыхільнасці абаронцаў, якія з'яўляюцца часткай таго ж руху: барацьбы за свабоду і правы чалавека.

«Гэтая прэмія - узнагарода супраціву. Супраціву таталітарызму, спробам прымусіць замаўчаць галасы тых, хто адважваецца выступіць і асудзіць парушэнні правоў чалавека», - Эліс Могве, прэзідэнт FIDH.

Сацыял-дэмакратычная фракцыя Бундэстага:

- Віншуем Алеся Бяляцкага, «Мемарыял» і Цэнтр грамадзянскіх свабод. Выдатны сігнал у абарону правоў чалавека!

«Маладыя еўрапейскія федэралісты»:

- Нобелеўскую прэмію міру атрымаў зняволены беларускі апазіцыйны лідар Алесь Бяляцкі. Ягоная шматгадовая мірная барацьба за дэмакратычную Беларусь была прызнаная і будзе прадаўжаць натхняць суайчыннікаў супрацьстаяць тыраніі Лукашэнкі.

Святлана Алексіевіч:

- Уважаю Бяляцкага міфалагічнай фігурай беларускай барацьбы. Заслужыў - гэтага мала сказаць. Гэта ўжо даўно ягоная прэмія.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках