11 траўня 2024, Субота, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандзір Грузінскага легіёна: РФ стала адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў зброі і тэхнікі для УСУ

4
Камандзір Грузінскага легіёна: РФ стала адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў зброі і тэхнікі для УСУ

З пачатку вайны ўкраінскае войска захапіла больш за тысячу адзінак цяжкага ўзбраення.

Расея стала другім пастаўшчыком зброі і тэхнікі для ўкраінскага войска пасля ЗША. Агулам, Украіна з пачатку вайны захапіла больш за тысячу адзінак тэхнікі войска РФ.

Расея негалосна стала адным з самых буйных пастаўшчыкоў зброі і тэхнікі для ўкраінскіх вайскоўцаў. УСУ з пачатку вайны захапілі больш за 400 трафейных танкаў і практычную тысячу бронемашын рознага тыпу.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Радыё НВ» распавёў камандзір Грузінскага легіёна Мамука Мамулашвілі.

«Можна саркастычна сказаць, расейцамі было пастаўлена шмат узбраенняў для ўкраінскага войска. Я б сказаў, пасля Злучаных Штатаў, Расея сёння другі пастаўшчык узбраенняў украінскага войска», - падкрэсліў Мамулашвілі.

Адзначым, што на канец верасня ўкраінскія вайскоўцы захапілі больш за тысячу адзінак рознага ўзбраення акупантаў. Сярод іх: больш за 400 танкаў, блізу 700 бронемашын рознага тыпу, а таксама 170 артылерыйскіх сістэм.

Контрнаступ УСУ

Украінскія вайскоўцы на 7 кастрычніка працягваюць контрнаступ адразу на двух кірунках: у Харкаўскай і Херсонскай абласцях. Дэакупуюць тэрыторыі таксама і ў Луганскай вобласці. У той жа час акупанты ўжываюць актыўныя спробы зламаць украінскую абарону па лініі Горлаўка - Бахмут - Пяскі. Аднак асаблівага поспеху вораг не мае.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках