19 красавiка 2024, Пятніца, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны-камікадзэ «Шахід-136» базуюцца на аэрадроме ў Лунінцы?

20
Дроны-камікадзэ «Шахід-136» базуюцца на аэрадроме ў Лунінцы?

Гаворка ідзе пра некалькі дзясяткаў іранскіх БПЛА.

Паводле інфармацыі «Украіна Online», ёсць дакладнае пацверджанне знаходжання іранскіх БПЛА на тэрыторыі Беларусі. Таксама паведамляецца, што беспілотнікі базуюцца на вайсковым аэрадроме «Лунінец».

Ёсць вялікая імавернасць іхняга пуску з боку Беларусі, канстатуе ўкраінскі СМІ. У Лунінцы налічылі мінімум 20 дронаў-камікадзэ «Шахід-136» і заўважылі пункт кіравання імі.

Менавіта на аэрадроме ў Лунінцы базаваліся расейскія самалёты, якія бамбавалі Украіну. Адсюль здзяйсняліся пускі ракет устаноўкамі «Іскандэр».

Цяпер аэрадром рыхтуецца для размяшчэння расейскай вайсковай базы.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках