27 красавiка 2024, Субота, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ дэакупавалі больш за 2,4 тысячы квадратных кіламетраў Херсоншчыны

2
УСУ дэакупавалі больш за 2,4 тысячы квадратных кіламетраў Херсоншчыны

У вызваленыя населеныя пункты перадаюць гуманітарную дапамогу.

З 24 лютага ўкраінскія воіны вызвалілі больш за 2,4 тысячы кв. км Херсонскай вобласці, прынамсі, ў Берыслаўскім раёне дэакупаваны 61 населены пункт, а ў Херсонскім - 6

Пра гэта паведамляе намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка.

«На сёння з пачатку вайны Узброеныя Сілы Украіны дэакупавалі больш за 2400 квадратных кіламетраў украінскай зямлі», - заявіў Цімашэнка.

Намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта распавёў, што ў Херсонскім раёне дэакупавана 6 населеных пунктаў, у Берыслаўскім - 61: «У гэтым жа раёне праведзеныя стабілізацыйныя мерапрыемствы ў 19 населеных пунктах. Таксама праводзіцца эвакуацыя насельніцтва».

Частку крытычнай інфраструктуры ў Архангельскім, Высакаполлі і Асакароўцы аднавіць будзе немагчыма.

«У сёлах Новаваранцоўцы і Высакаполлі аднаўляюцца працы трансфарматараў. У сёлах Залатой Бальцы і Гаўрылаўцы Берыслаўскага раёна праведзеныя працы па аднаўленні мабільнага ахопу», - дадае Цімашэнка.

Таксама найбліжэйшым часам адновяць ахоп у населеных пунктах Новааляксандраўцы і Давыдавым Бродзе.

«Паколькі гэтыя месцы толькі дэакупаваныя, праз сталыя пагрозы, якія ўзнікаюць у выніку баявых дзеянняў, максімальнае вяртанне дзяржаўных органаў улады застаецца вельмі цяжкім. Нягледзячы на гэта ў вызваленыя населеныя пункты перадаюць гуманітарную дапамогу, падвозяць пітную ваду», - дае справаздачу намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны.

Акрамя таго, у Херсонскай вобласці зафіксавана 107 ваенных злачынстваў, праводзіцца размінаванне тэрыторый.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках