11 траўня 2024, Субота, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзве дзяўчыны ўзялі забыты пашпарт сяброўкі і паспрабавалі на яе аформіць крэдыт

6
Дзве дзяўчыны ўзялі забыты пашпарт сяброўкі і паспрабавалі на яе аформіць крэдыт

Яны хацелі купіць ноўтбук.

Юная 21-гадовая жыхарка Магілёва забылася ў гасцях свой пашпарт, чым скарысталіся яе 19-гадовыя сяброўкі. Дзяўчаты з яе дакументам пайшлі ў краму бытавой тэхнікі і паспрабавалі ўзяць у крэдыт на яе імя ноўтбук коштам 5 000 рублёў.

Банкаўскі работнік, афармляючы дакументы, звярнуў увагу, што дзяўчаты блытаюцца пры адказах на яго пытанні, паказваюць няправільныя звесткі. Гэта насцярожыла работніка, і ён звярнуўся ў праваахоўныя органы, паведаміўшы, што дзве дзяўчыны спрабуюць аформіць крэдыт з чужымі дакументамі.

Як паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама, у дачыненні да дзяўчат рпспачалі крымінальную справу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках