29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Прэмія Нобэля дасылае сігнал Лукашэнку

2
Андрэй Саннікаў: Прэмія Нобэля дасылае сігнал Лукашэнку
Андрей Санников

Свет ведае, хто герой, а хто ліхадзей.

«Ніхто не заслугоўваў больш прэміі міру, чым украінскі народ і УСУ. Барацьба за мір сёння - нашмат важнейшая за гутаркі пра мір. Барацьба за правы чалавека, у тым ліку ў Беларусі, вядзецца цяпер менавіта ва Украіне», - заявіў украінскаму сайту liga.net лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

Каментуючы прэмію, якую Нобэлеўскі камітэт прысудзіў праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, беларускі апазіцыйны палітык сказаў, што гэта важны сігнал для рэжыму Лукашэнкі:

- Свет ведае, хто герой, а хто ліхадзей. Злачынцы - тыя, хто трымаюць Алеся і 4000 палітычных вязняў у турмах… Палітычныя вязні ў Беларусі атрымліваюць сігнал, што свет на іх не забыўся і высока шануе барацьбу за правы.

Андрэй Саннікаў яшчэ раз адзначыў, што прэмію міру заслугоўвалі ўкраінскі народ і УСУ, якія супрацьстаяць агрэсіі Расеі:

- Ахвяруючы сабой, украінцы абараняюць і Беларусь. Беларускія ахвотнікі ў шэрагах УСУ - полк Каліноўскага - змагаюцца за тое ж самае, за што змагаецца Алесь і палітычныя вязні. За свабоду Беларусі ды Украіны, за правы чалавека.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках