У Нобэлеўскім камітэце патлумачылі, чаму далі прэмію міру праваабаронцам з Украіны, РФ і Беларусі
- 7.10.2022, 21:14
- 7,424

Ёсць тое, што аб'ядноўвае ўсіх трох лаўрэатаў.
Старшыня Нарвэжскага Нобэлеўскага камітэта Бэрыт Рэйс-Андэрсан патлумачыла, чаму Нобэлеўскую прэмію міру сёлета пастанавілі падзяліць паміж прадстаўнікамі Украіны, Беларусі і Расеі, піша «Гардон».
Яна патлумачыла, што прэмія ставіць за мэту звярнуць увагу на важнасць грамадзянскай супольнасці і намаганняў, якія прымаюцца праваабаронцамі.
«Мы б хацелі паказаць важнасць выбару людзей у тым, каб устаць супраць несправядлівасці, вайны і за чалавечыя каштоўнасці», - сказала кіраўніца камітэта.
Рэйс-Андэрсан падкрэсліла, што ўсе лаўрэаты абараняюць правы чалавека.
«Гэтых трох лаўрэатаў аб'ядноўвае тое, што людзі могуць падняцца і змяніць сітуацыю да лепшага ў іх краінах. Іншая відавочная агульная рыса – усе яны аб'яднаныя адной мэтай, нягледзячы на межы, якія падзяляюць гэтыя тры нацыі. Наш галоўны сігнал - гэта заўсёды мір і ніякіх войнаў. [Трэба] развіваць нацыі, здольныя супрацьстаяць аўтарытарным рэжымам, якія маюць тэндэнцыю чыніць акты агрэсіі», - сказала яна.
Яна дадала, што Крэмль з'яўляецца адным з бакоў і агрэсарам у вайне ва Украіне.
Нагадаем, беларускі праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру.
Прэмія таксама прысуджаная расейскай праваабарончай арганізацыі «Мемарыял» і ўкраінскай праваабарончай арганізацыі «Цэнтр грамадзянскіх свабод».