27 красавiка 2024, Субота, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы расказалі, што дапамагае нам вяртацца ў мінуўшчыну

Навукоўцы расказалі, што дапамагае нам вяртацца ў мінуўшчыну

Вядома, што нюх - адно з самых абуджальных пачуццяў.

У новым даследаванні навукоўцы засяродзіліся на вывучэнні таго, як пахі харчовых прадуктаў здольныя дапамагаць нам прайграваць успаміны, піша Daily Mail.

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што піца, з'едзеная на першым спатканні, або бургер, з'едзены на вечарыне, здольныя дапамагчы нам вярнуцца назад у мінуўшчыну і зноў занурыцца ў тую яскравую падзею.

Падчас даследавання суполка з Ланкастэрскага ўніверсітэта залучыла 12 паджылых людзей і сабрала агулам 72 успаміны з іхняга жыцця. Пасля навукоўцы распрацавалі спецыяльныя ядомыя бобкі, якія мадэлююць арыгінальную ежу з успамінаў.

Навукоўцы высветлілі, што палова ўспамінаў людзей была звязаная з ежай. Напрыклад, скумбрыя на грылі на залатым вяселлі, тайская вячэра з зялёным кары ў адпачынку або трускалкі ў шпіталі пасля родаў.

У часе даследавання навукоўцы папрасілі падыспытных прыгадаць кожны з успамінаў да і пасля ўжывання смакавых сігналаў. Выявілася, што людзі ўспаміналі больш дэталяў з мінуўшчыны, калі іхнія ўспаміны былі ўзмоцненыя пахам ежы.

На думку навукоўцаў, іхняе адкрыццё далей дасць магчымасць значна палепшыць памяць у людзей з дэмэнцыяй. Даследнікі прапануюць стварыць "альбом успамінаў" для людзей з дэмэнцыяй, каб яны змаглі выклікаць і прайграць прыемныя ўспаміны.

На думку суаўтара даследавання доктара Тома Гейлера, іхняе даследаванне паказвае, наколькі моцнай можа быць сувязь успамінаў і смаку, і наколькі яна пакуль мала выкарыстаная.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках