20 траўня 2024, панядзелак, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, на колькі паднімуць у Беларусі падатак на першую кватэру

12
Стала вядома, на колькі паднімуць у Беларусі падатак на першую кватэру

З'явіўся праект змен у Падатковы кодэкс.

У 2023 годзе ў Беларусі плануюць падвысіць падатак на першую кватэру. Як анансавалі ў МПЗ, рост складзе блізу 10%. Аднак у праекце змен у Падатковы кодэкс, які знаходзіцца ў распараджэнні рэдакцыі "Зеркало", прадугледжана больш высокае падвышэнне. Напрыклад, для кватэр у Менску — на 11,1%. "Зеркало" палічыла, як могуць змяніцца сумы падатку для кватэры на 60 квадратных метраў у розных гарадах.

Нагадаем, збор за першую кватэру з'явіўся з-за прынятых змен у Падатковы кодэкс у 2022 годзе. Падатак складае 0,1% ад кошту аднаго квадратнага метра. Атрыманую суму трэба памножыць на колькасць квадратных метраў кватэры. Разліковы кошт аднаго квадратнага метра тыпавых будынкаў - кватэр, гаражоў, машына-месцаў, садовых домікаў, лецішчаў - адрозніваецца ў залежнасці ад рэгіёна. Вышэй за ўсё ён у Менску.

На 2023 год запланавана падвышэнне падатку на першую кватэру на ўзроўні 11,1%. Так, кошт аднаго квадратнага метра аднаго квадратнага метра жылога памяшкання ў шматкватэрным жылым доме для Менска, як плануецца, вырасце да 900 рублёў (цяпер - 810 рублёў, рост на 11,1%), для абласных гарадоў і Менскага раёна - да 750 рублёў, зараз — 680 рублёў, рост на 10,3%), для Баранавіч, Бабруйска, Барысава, Ваўкавыска, Горак, Койданава, Жлобіна, Жодзіна, Кобрына, Крычава, Ліды, Мазыра, Маладзечна, Наваградка, Наваполацка, Воршы, Асіповічаў, Пінска, Полацка, Рэчыцы, Светлагорска, Слоніма, Слуцка, Смалявічаў, Смаргоні, Салігорска, Фаніпаля - да 660 рублёў (цяпер - 600 рублёў, рост на 10%).

Удакладнім, што змены ў Падатковы кодэкс на 2023 год пакуль не зацверджаныя.

Колькі ў 2023 годзе складзе падатак на кватэру аднаго метражу ў розных гарадах

Каб разлічыць падатак на першую кватэру ў Менску за 2022 год, бралі разліковы кошт аднаго квадратнага метра жылога памяшкання ў шматкватэрным жылым доме, ён складае 810 рублёў. Стаўка падатку ў 0,1% ад кошту аднаго «квадрата» атрымліваецца на ўзроўні 0,81 рубля. Памнажаем на 60 квадратных метраў, падатак выходзіць 48,6 рубля. І чым большы метраж жылля, тым большы будзе збор. Напрыклад, за кватэру на 100 «квадратаў» выходзіць 81 рубель.

У 2023 годзе пры разліковым кошце аднаго «квадрата» на 900 рублёў падатак за гэтую ж менскую кватэру выйдзе 54 рублі. Гэта значыць рост складзе 5,4 рублі.

Для абласных гарадоў і Менскага раёна стаўка складзе, як плануецца, 0,75 рубля, а падатак для кватэры на 60 квадратных метраў - 45 рублёў (сёлета - 40,8 рубля). Магчымая прыбаўка — 4,2 рубля.

Для многіх буйных гарадоў стаўка, як плануецца, складзе 0,66 рубля, - а падатак - 39,6 рубля (цяпер - 36 рублёў). У іх лік трапілі Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Ваўкавыск, Горкі, Койданава, Жлобін, Жодзіна, Кобрын, Крычаў, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Навагркдак, Наваполацк, Ворша, Асіповічы, Пінск, Полацкак, Рэчыца, Светлагорск, Слонім, Смалявічы, Смаргонь, Салігорск, Фаніпаль. Патэнцыйнае падвышэнне - на 3,6 рубля.

У іншых населеных пунктах стаўка складзе 0,5 рубля, а сам збор за кватэру на 60 «квадратаў» - 30 рублёў (цяпер - 27 рублёў). Рост - на 3 рублі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках