9 траўня 2024, Чацвер, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ за дзень пацэлілі ў 13 мясцін засяроджвання жывой сілы расейцаў

1
УСУ за дзень пацэлілі ў 13 мясцін засяроджвання жывой сілы расейцаў

Пра гэта гаворыцца ў вечаровай справаздачы Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны.

Ідуць 268 дзень расейскага шырокамаштабнага ўварвання ва Украіну. За дзень акупанты нанеслі пяць ракетных удараў па Украіне і ўчынілі больш за дзесяць абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню. Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ ў вечаровай справаздачы за 18 лістапада.

На Валынскім і Палескім кірунках сітуацыя без істотных змен. Лукашэнка і надалей падтрымлівае ўзброеную агрэсію РФ супраць Украіны.

У іншых кірунках вораг ажыццяўляў абстрэлы:

- на Слабажанскім кірунку - з танкаў, мінамётаў, рульнай і рэактыўнай артылерыі, па паселішчах Ветэрынарным, Глыбокім, Двухлетнім, Агурцове, Асінаве, Старыцы, Дамашнім і Фігалаўцы Харкаўскай вобласці;

- на Купянскім і Ліманскім кірунках - з артылерыі розных тыпаў па паселішчах Бераставе, Кіслоўцы, Катляроўцы, Крухмальным, Пяшчаным і Табаеўцы Харкаўскай вобласці; Грэкаўцы, Макееўцы, Неўскім, Навасёлаўскім, Плашчадцы і Стэльмахоўцы ў Луганскай і Калодзежы і Торскім Данецкай вобласці;

- на Бахмуцкім кірунку - з мінамётаў, рульнай і рэактыўнай артылерыі па паселішчах Андрэеўцы, Бахмуце, Бахмуцкім, Белагораўцы, Верхнякаменскім, Клішчыеўцы, Курдзюмаўцы, Азаранаўцы, Вопытным, Маёрску, Раздолеўцы, Салечыне, Якаве;

- на Аўдзееўскім кірунку - усім спектрам артылерыі па паселішчах Вадзяным, Краснагораўцы, Мар'інцы, Новаміхайлаўцы, Нью-Ёрку і Першамайскім Данецкай вобласці;

- на Навапаўлаўскім кірунку - з рознакалібернай артылерыі па Богаяўленцы, Няскучным, Урэмаўцы, Вуглядарау і Наваполі ў Данецкай вобласці;

- на Запарожскім кірунку - з мінамётаў, рульнай і рэактыўнай артылерыі па паселішчах Гуляйпольскім, Залізнічным, Арэхаве, Шчарбаках і Паўлаўцы Запарожскай вобласці ды Прачыстоўцы - Данецкай;

- на Крыварожскім кірунку - з артылерыі каля Мілава Херсонскай вобласці.

На Херсонскім кірунку пад мінамётныя і артылерыйскія абстрэлы, сярод іншых, падпадалі паселішчы Антонаўка, Белазёрка, Мікалаеўка, Адрадакаменка і Чарнабаеўка Херсонскай вобласці.

Пацверджаныя страты ворага ў Херсонскай вобласці за папярэднія дні. Так, у месце Скадоўску ў выніку трапляння ў мясціну засяроджвання акупантаў, страты асабовага складу склалі блізу 50 чалавек загінулымі. А ў месце Чаплінцы пацвярджаецца знішчэнне баявых прыпасаў.

Паводле наяўнай інфармацыі ў Новаайдары на Луганшчыне зафіксаванае перасоўванне асобных падраздзелаў расейскіх акупацыйных войскаў з Херсонскага кірунку.

З мэтай нарошчвання інжынернага абсталявання абаронных меж пад Міхайлаўкай на часова занятай тэрыторыі Запарожскай вобласці для вырабу абарончых канструкцый акупанты плануюць выкарыстанне магутнасцяў прадпрыемстваў у Прышыбе Запарожскай вобласці.

Украінская авіяцыя на працягу дня нанесла 4 удары па мясцінах засяроджвання асабовага складу, узбраення і вайсковай тэхнікі ворага.

Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі Сіл абароны за бягучы дзень пацэлілі ў 2 пункты кіравання, 9 мясцін засяроджвання жывой сілы, узбраення і вайсковай тэхнікі, 2 склады баявых прыпасаў і чыгуначны мост.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках